Гродна
 
Прамысловасць
 
     Прамысловасць у горадзе
     Сучасны профіль горада вызначаюць прадпрыемствы хімічнай, лёгкай і машынабудаўнічнай прамысловасці. Вытворчыя аб'яднанні "Азот" і "Хімвалакно" выпускаюць азотныя ўгнаенні і розныя віды капронавых валокнаў: корд для шыннай прамысловасці, валокны для вырабу дываной, тканін, трыкатажу. Баваўняную пражу і ніткі вырабляе рпадзільна-нітачнае аб'яднанне. Вядома прадукцыя абутковай фірмы "Нёман". Машынабудаўнічы заводы вырабляюць запасныя часткі для аўтамабіляў, гандлёвае абсталяванне, радыёпрыёмнікі, электабытавыя прылады, дзіцячыя веласіпеды.
     У геаграфічным падзеле працы вобласць вылучаецца вытворчасцю бульбаўборачных машын і электрабытавых пылад, азотных ўгнаенняў і капронавых валокнаў, лакаў і фарбаў, будаўнічай вапны і цэменту, вырабаў са шкла і крышталю, фанеры і кардону. У вобласці вырабляецца каля 45 % скуранога абутку ад вытворчасці ў краіне. У харчовай прамысловасці агульнарэспубліканскае значэнне мае вытворчасць мяса, малочных кансерваў, харчовых канцэнтратаў.
     Па спецыалізацыі і структуры сельскагаспадарчая вытворчасць Гродзенскай вобласці мае больш за ўсё агульных рыс з сельскай гаспадаркай суседняй Мінскай вобласці. Тут вырошчваюцца збожжавыя культуры і бульба, цукровыя буракі, паўночныя раёны спецыялізуюцца на льноводстве. Развіты малочна-мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля.
  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz