Гродна
 
Гiсторыя горада
 
     Гiсторыя горада
     Горад на р. Нёман, цэнтр Гродзенскай вобл. Паводле археалагічных раскопак старажытны Гродна (летапісны Гарадзень, Гарадня, Гародна) узнік у канцы 10 – 1-й пал. 11 ст. На крутым узгорку правага берага Нёмана каля вусця р. Гараднічанка. Тут знаходзіліся ўмацаваныя стараж. дзяцінец, непадалёк на ўзгорку (так званая замкавая гара) вакольны горад, каля яго гандлёва-рамесніцкі пасад.
     Умацаваным цэнтрам горада была крэпасць, пераўтвораная ў 12 ст. ў замак – рэзідэнцыю князёў. У 12 ст. на беразе Нёмана пабудаваны Гродзенскі княжацкі хорам, у цэнтры замка узведзена Гродзенская ніжняя царква, на руінах яе ў 14 ст. – Гродзенская верхняя царква, на мысе – абарончая Каменная сцяна; у 12 ст. пабудаваны таксама Гродзенская Барысаглебская царква (Каложская), Гродзенская Прачысценская царква, у канцы 12 ст. – Васкрасенская і так званая Малая цэрквы.
     У 12 ст. склалася самабытная Гродзенская школа дойлідства. Гродна ўпершыню ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1128 як цэнтр княства, удзел гарадзенскага князя Усевалада Давыдыча і яго сыноў Барыса і Глеба, Юрыя Глебавіча. З 1240-х гадоў у складзе Вял. кн. Літоўскага, з 1376 уладанне кн. Вітаўта, пры ім Гродна стаў другой сталіцай княства. З 1413 павятовы горад, з сярэдзіны 16 ст. цэнтр павета Трокскага ваяводства. У 1391 горад атрымаў няпоўнае, а у 1496 – поўнае магдэбургска права (існавала да 1795), з 16 ст. меў гарадскі герб: на блакітным полі выява бягучага аленя св. Губерта (з 1802 выявы ўзброенага рыцара на кані, так званая “Пагоня”, і зубра).
     У 14 ст. тэр. Гродна пашыраецца: на месцы вакольнага горада пабудаваны Ніжні замак, злучаны мостам цераз роў з Верхнім. Замак быў умацаваны паўкальцом праваслаўных цэркваў-крэпасцей, Каложскім Вялікім і Малым манастырамі. У горадзе меліся таксама драўляны касцёд (1389) і сінагога, гандлёвыя рады, рынак.
     У 15 ст. Гродна развіваўся ўздоўж рэк. Цэнтр горада змясціўся здзяцінца на рыначную плошчу (сучасная плошча Савецкая). У 1494 на ей пабудавана драўляна ратуша, закладзены Гродзенскі фарны касцёл. Да плошчы сыходхіліся 7 вуліц. Асноўнымі магістралямі былі ўзаемнаперпендыкулярныя вуліцы Вялікая і Віленская (ад Нёманскай пераправы на Вільню) і Замкавая вуліца (злучала замкі з Смаленскім трактам). Сярод збудаванняў таго часу вядомыя цэрквы Васкрасенская, Мікалаеўская, Сімяонаўская, Троіцкая, Крыжаўзвіжанская, а таксама Прачысценская (у 18 ст. на яе месцы ўзведзена царква Раства Багародзіцы), касцёл Святога Духа, капліца на могілках. У другой палове 15 ст. пачалося забудоўвацца Занёманскае прадмесце (уздоўж дарогі на Варшаву). У 1541 пабудаваны вадаправод.
     У другой палове 16 ст. Гродна складаўся з двух частак: Старога горада на правым беразе Нёмана здвума рынкамі, 27 вуліцамі і невялікім Новым горадам на левабярэжжы з 4 вуліцамі і аптовымрынкам. Пераважалі драўляныя 1-павярховыя жылыя дамы фахверкавай канструкцыі; брукаваліся вуліцы.У 1588 было больш за 700 дамоў, каля 4 тысяч жыхароў. У 1579-1586 Гродна – рэзідэнцыя караля Рэчы паспаліта Стэфана Баторыя. Удругой палове 15-16 ст. цэнтр Гродзенска староства, у 1589-1795 – Гродзенскай эканоміі. Своеасаблівае аблічча горада ўтваралі касцёлы, праваслаўныя храмы, замкі, размешчаныя на ўзгорках, плошчах, лепшых месцах галоўных вуліц, якія будаваліся пераважна ў стылі барока. Узведзена Гродзенская зала сеймаў (18 ст.), створаны комплексы архітэктурных культавых забудоў: у 17-18 стагодзях Гродзенскі касцёл і кляштар бернадзінцаў, Гродзенскі касцёл і кляштар езуітаў з Гродзенскай аптэкі будынкам, Гродзенскі касцёл і кляштар бернадзінак, Гродзенскі касцёл і кляштар брыгітак з драўляным лямусам (на терыторыі апошняга, гл. Гродзенскія лямусы), Гродзенскі касцёл і кляштар францысканцаў, Гродзенскі манастыр базыльянак, Гродзенскі кляштар дамініканцаў.
     У другой палове 18 ст. будаваліся загарадныя палацы, ствараліся сядзібна-паркавыя ансамблі. На месцы Верхняга замка пабудаваны новы, на тэрыторыі Ніжняга замка – Дом караля, на месцы якога ў 1751 узведзены Гродзенскі Каралеўскі палац, у прадмесці Аўгустова – Гродзенская Аўгустоўская сядзіба, на ўсходняй ускраіне горада – сядзіба “Панямонь”,на ПнУ – Станіслаўская сядзіба. З заснаваннем у Гродне і яго ваколіцах гродзенскім старастам А. Тызенгаўзам каралеўскіх мануфактур пашырыліся межы горада: у яго паўночна-ўсходняй часцы забудоўваліся прадмесце Гарадніца (раён сучаснай пл. Леніна); узведзена больш як 80 будынкаў, збераглося 20, у т. л. Гродзенскі палац адміністратара, Гродзенскі палац Тызенгаўза, Гродзенскі дом віцэ-адміністратара, Гродзенскі дом Лясной адміністрацыі, Гродзенскія корчмы, драўляны кляштар баніфратаў (1729), а таксама Гродзенскай медыцынскай школы будынак (1770-я гады), Гродзенскай музычнай школы будынак (1765, пры школе батанічны сад), Гродзенскага тэатра Тызенгаўза будынак (1780-я гады). У 1793-1795 Гродна – цэнтр ваяводства. З 1795 у складзе Расіі, цэнтр павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, у 1801-1921 у Гродзенскай губерні. Удругой палове18-19 ст. будаваліся жылыяі адміністрацыйныя будынкі ў стылі класіцызму: кантрольная палата (1750), Гродзенскі дом Агінскага, ратуша з гандлёвымі радамі (1807, усе не зберагліся), Гродзенскі дом віцэ-губернатора, Гродзенскі гарадскі асабняк, будынак мужской гімназіі (1735) і інш.
     У першай палове 19 ст фарміруецца шэраг новых вуліц.
  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz