Гродна
 
Помнiкi гiсторыi
 
     Мiрскi замак
     Сутыкнуцца з суровым і рамантычным беларускім сярэдневякоўем магчыма каля муроў замка ў Міры. Замак быў уведзены ў пачатку XVI ст. па загаду дворнагамаршала і ваеводы берасцейскага Юрыя Ільініча. У 1555 г. замак становіцца адміністрацыйным цэнтрам Мірскага графства, а ў 1566 г. ен пераходзіць да Радзівілаў нясвіжскай лініі. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. замак вельмі пацярпеў ад украінскіх казакоў і рускіх войскаў, а ў Паўночную вайну 1700 - 1721 гг. яго спалілі шведы. У час падаўлення паўстання 1794 г. замак узяло штурмам войска А. Суворава. Найбольшыя разбурэнні прынесла яму Айчынная вайна 1812 г. У 1828 г. уладаром замка стаў Л. Вітгенштэйн, а з 1891 па 1939 г. - князь Святаполк-Мірскі. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў замку знаходзілася гета. З 1969 г. ў ім вядзецца рэстаўрацыя, у 1994 г. замак аднесены ЮНЕСКА да вышэйшай катэгорыі помнікаў сусветнай культуры.

     Лiдскi замак
     Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Гедымін, каб узмацніць абарону сваіх зямель ад нападаў крыжакоў, у 1323 г. загадаў закласці ў Лідзе мураваны замак. Сцены Лідскага замка ў плане нагадваюць трапецыю. Замак у другой палове XIV ст. не раз апынаўся ў центры барацьбы паміж Ягайлам і Вітаўтам за вялікакняскі прастол. З 1396 па 1399 гг. у Лідзе жыў выгнаны з Залатой Арды хан Тахтамыш. Доўгі час муры Лідскага замка былі непрыступныя. Іх не здолелі ўзяць ні войскі Свідрыгайлы, які змагаўся за вялікакняскі прастол у 30-х гг. XV ст., ні войскі крымскіх татар у пачатку XVI ст. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. 30-тысячнае маскоўскае войска князя Мікіты Хаванскага Ў 1659 г. узяло штурмам і разбурыла замак. У час Паўночнай вайны 1700 - 1721 гг. шведы падарвалі замкавыя вежы. Пасля гэтага Лідскі замак страціў свае ваеннае значэнне.

     Сынкавіцкая царква-крэпасць
     Можна лічыць цудам, што царква-крэпасць у в. Сынкавічы (Гродзенская вобл., Зэльвенскі р-н) захаваліся нязменнай да сенняшняга часу. Верагодна, часам яе пабудовы з'яўляецца канец XV - пачатак XVI ст.ст. Абарончую сістэму царквы ствараюць чатыры вежы і байніцы, размешчаныя пад скляпеннямі. У сярэдзіне вежаў есць лесвіцы, якія калісці вялі да байніц. Вокны ў храме ў мэтах паляпшэння абароны падняты высока над зямлей. Таўшчыня сцен каля 1,5 м. Будынак царквы мае выразныя элементы раманскай і гатычнай архітэктуры.

     Барунскі манастыр базыльян
     Помнік архітэктуры другой паловы XVIII ст. Комплекс створаны в. Баруны (Ашмянскі р-н). Складаецца з царквы і манастырскага корпуса, які разам з мураванай агароджай і вежай-званіцай сварае ўнутраны квадратны ў плане двор. У 1692 пабудавана уніяцкая царква па фундацыі Мікалая Песьлака, у 1700-1707 на яемесцы ўзведзена мураваная (знішчана пажарам), у 1715 адбудавана Львом Кішкай. Новая мураваная царква пабудавана ў 1747-1757 паводле праекта архітэктара А. Асікевіча ў стылі віленскага барока, дабудавана ў 1760-1770. Трохнефавая 2-вежавая базіліка з паўкруглай апсідай накрыта 2-схільным дахам. На бакавых фасадах аконныя праёмы з лучковымі завяршэннямі. Дэкаратыўнае аздабленне сканцэнтравана на пластычна вырашаным гал. фасадзе. Сярэдняя частка фасада мае паўкруглы выгін з вялікім акном у цэнтры і завершана атыкавым франтонамз валютамі. Вакол капліцы - мураваная агароджа з брамай. Комплекс - помнік рэспубліканскага значэння.

     Каложская царква
     Каложская царква, помнік мураванай старажытна-рускай архітэктуры. Адзін з помнікаў Гродзенскай школы дойлідства. Пабудавана ў другой палове XII ст. ў Гродне на высокім правым беразе Нёмана, побач з замкавай гарой, на тэрыторыі былога Каложскага пасада. У пачатку XVI ст. адняўлялася Богушам Багутовічам і ў XVII ст., часткова разбурана ў 1853 у выніку апоўзня, абвалілася ў 1889 (паўднёвая апсіда). Захаваліся паўночная частка і частка заходняй сцяны, 3 апсіды і 2 заходнія падкупальныя слупы. У царкве размяшчаецца філіял Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі. Помнік рэспубліканскага значэння.
  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz