Гродна
 
Сучасны горад
 
     Сучасны горад
     Гродзенская вобласць знаходзіцца на захадзе Беларусі. На вялікім працягу яе тэрыторыя выходзіць да дзяржаўнай мяжы з Польшчай і Літвой.
     Тэрыторыя вобласці густа і даволі раўнамерна заселена. Па шчырасці ўсяго насельніцтва, а таксама сельскага, Гродзенская вобласць уступае толькі Мінскай. Гарадское насельніцтва складае каля 60 % агульнай колькасці, што значна ніжэй сярэднерэспубліканскага паказчыка. Вобласць выдзяляецца высокай гушчынёй гарадскіх пасяленняў: паказчык гушчыні - 1.3 на 1000 кв. км. Але гарадоў у вобласці мала - ўсяго 10, пасёлкаў гарадскога тыпу - 23.

     Развiццё гораду пасля Айчыннай вайны
     Пасля Айчыннай вайны горад развіваўся паводле генплана 1949 (Гродзенскі філіял ін-та “Белдзяржпраект”) ва ўсходзе, часткова паўночна-заходні і паўднёвы напрамак з захаваннем радыяльнай сістэмы планіроўкі, якая склалася гістарычна. Цэнтр прадаўжаў фарміравацца вакол гістарычнага ядра і па берагах р. Нёман. На перакрыжаванні асноўных дыяметраў горада: вуліц Гарнавых, Маставой, Савецкай, М. Горкага (з Поўдня на поўнач), К. Маркса, праспекта Касманаўтаў (з Захаду на Усход), - фарміраваўся грамадскі цэнтр горада – пл. Савецкая. Цэнтральная частка горада забудоўвалася 3-4-павярховымі, ускраінная (правабярэжная) – 1-2-павярховымі жылымі дамамі сядзібнага тыпу. Прамысловыя зоны фарміраваліся ў паўночных, паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх частках горада. Паводле генплана 1963 (”, архітэктар К. Басаў, Ю. Глінка, І. Мазнічка і інш.) шырокае распаўсюджанне атрымала будаўніцтва мікрараёнаў. Першыя створаны ў канцы 1950 – пач. 1960-х гадоў на Горкага ін-т “Белдзяржпраект”) і карэкціроўкі1963 (Гродзенскі філіял ін-та “Белдзяржпраект вуліцы і луліцы Савецкіх пагранічнікаў; забудоўваліся буйнапанельнымі 5-і і 9-павярховымі дамамі. Пры ўзвядзенні мікрараёнаў Фрты-2 (1965) і Фарты-1 (1968-1978), Пярэсілка 3 і 4, Прынёманскі 2, 3 і інш. Разам з тыпавымі выкарыстоўваліся індывідыальныя праекты жылых і грамадскіх будынкаў. Узніклі жылыя кварталы на пр. Касманаўтаў, вуліцах Дзяржынскага, Каліноўскага, Ажэшкі, Крупскай, Парыжскай камуны, Сацыялістычнай. У 1870-1880-я гады працягваецца інтэнсіўнае жыллёвае будаўніцтва ў Занёманскай часцы горада – па вуліцы Гая, бульвары 60-годдзя Кастрычніка. Прамысловая зона сфарміравалася на Поўначы, Поўдні і Усходзе горада. Зона адпачынку знаходзіцца ў лесапарках “Пышкі” і Румлёва на беразе Нёмана, воз. Юбілейнае. Паводле генплана 1973 (Мінскі філіял ЦНДІПгорадабудаўніцтва, арх. Глінка, С. Смірнова і інш.) прадугледжана развіццё горада ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-ўсходніх напраіках, масавае будаўніцтва жылых раёнаў (Паўночна-заходні, Паўднёва-заходні, Прынёманскі жылы раён, Усходні). У 1970-1980-я гадыўзведзены новыя адміністрацыйныя і грамадскія будынкі: Гродзенскі палац піянераў і школьнікаў, Гродзенскі дом тэхнікі, гасцініцы ”Беларусь” (арх. Л. Вільчко), “Гродна” і “Турыст” (арх. У. Лытаў, І. Абухаў), кінатэатр “Кастрычнік” і інш.

  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz