Гродна
 
Адукацыя
 
     Адукацыя у горадзе
     У Гродне тры вышэйшыя навучальныя ўстановы: Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт імя Я. Купалы, Медыцынскі і Аграрны універсітэты, некалькі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Дзейнічаюць абласны драматычны тэатр, музей гісторыі рэлігіі і гісторыка-архэалагічны; заснаваны ў 1927 г. заалагічны парк. У горадзе захавалася шмат помнікаў архітэктуры.

     Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт імя Я. Купалы (ГрДУ)
     Гродзенскаму дзяржаўнаму універсітэту імя Янкі Купалы – адной са старэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і першай вышэйшай навучальнай установе заходнебеларускага рэгіёну споўнілася 62 гады. Універсітэт прайшоў працяглы і шматгранны шлях свайго станаўлення і развіцця. Ён адыграў істотную ролю ў фарміраванні культурнага і інтэлектуальнага асяродка Заходняй Беларусі. Практычна ўсе педагагічныя кадры заходніх абласцей рэспублікі рыхтаваліся менавіта тут.
     Сёння Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы – буйны навукова-адукацыйны цэнтр рэгіёну, міжнародна прызнаны універсітэт класічнага тыпу. Ён адыгрывае адну з вядучых ролей у навуковым і грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. Выпускнікі ГрДУ вядомыя не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. У вну атрымалі пуцёўку ў жыццё такія выдатныя людзі, як акадэмік АН Рэспублікі Беларусь М.П.Касцюк, акадэмік АПН Л.М.Ціханаў, прафесары В.Н.Міхнюк, Ф.М.Янкоўскі, пісьменнікі Аляксей Карпюк, Данута Бічэль-Загнетава, Пятрусь Макаль, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь Алесь Белакоз.
     Праславілі Беларусь выпускнікі ГрДУ, алімпійскія чэмпіёны па гімнастыцы – Алена Валчэцкая і Вольга Корбут, па штанзе – Аляксандр Курловіч, неаднаразовы чэмпіён Еўропы і прызёр свету па барацьбе Аляксандр Федарэнка, сярэбраны прызёр Алімпіяды Пётр Пачынчук, чэмпіён універсіяды па плаванні Ірына Ларычава, футбаліст Сяргей Саладоўнікаў і інш.
     Акрамя грамадзян Беларусі, ва універсітэце вучацца студэнты з Расіі, Украіны, Азербайджана, Літвы, Чэхіі, Польшчы. Гэта сведчыць не толькі аб прэстыжнасці універсітэцкай адукацыі, але і аб пастаянным росце рэпутацыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта як прызнанага цэнтра адукацыі, навукі і культуры заходняга рэгіёну Беларусі.
     За гады свайго існавання Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы падрыхтаваў больш за 35 тысяч спецыялістаў народнай гаспадаркі і культуры. І галоўнае, што ва ўсіх кутках Беларусі і далёка па-за яе межамі дзесяткі тысяч выпускнікоў з цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаюць гады вучобы ў вну. 12 сакавіка 1999 г. створана Асацыяцыя выпускнікоў Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz