|
Прамысловасць у горадзе Прамысловы профіль горада вызначаюць машынабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасць. Працуюць заводы электрамеханічны, электралямпавы, газавай апаратуры, "Колератрон", техналагічнага абсталявання, дывановы і панчата-шкарпэткавы камбінаты, домабудаўнічы камбінат, прадпрыемствы па выпуску прадуктаў харчавання. Вядома на Беларусі прадукцыя Брэсцкага завода бытавой хіміі. У геаграфічным падзеле працы Брэсцкая вобласць выдзяляецца вытворчасцю ліцейнага абсталявання і кавальска-прэсавых машын, электралямпаў, абсталявання для тэкстыльнай і мясной прамысловасці, газавых пліт, фанеры, баваўняных тканін, вырабаў верхняга трыкатажу, здабычай будаўнічага каменю. Вялікая ўдзельная вага вобласці ў вытворчасці харчовых прадуктаў. У сельскагаспадарчых адносінах больш асвоены заходняя і паўночныя раёны вобласці. У многіх раёнах ёсць пасевы цукровых буракоў, па збору якіх Брэсцкая вобласць пераўзыходзіць Мінскую і Гродзенскую вобласці. Ільну-даўгуну сеюць мала. Ураджайнасць бульбы вышэйшая, чым у іншых абласцях. У шэрагу раёнаў маюцца буйныя жывёлагадоўчыя комплексы: па адкорму маладняку буйной рагатай жывёлы і свінагадоўчыя. |