Мiнск
 
Сучасны горад
 
     Сучасны горад
     Мінская вобласць займае цэнтральнае становішча ў адносінах да ўсіх астатніх абласцей. Асаблівасць яе становішча заключаецца ў тым, што яна мяжуе толькі з абласцямі Беларусі і не мае выхаду да дзяржаўнай мяжы. Гэта самая вялікая па плошчы вобласць (40,8 тыс. кв. км.).
     Пераважная частка вобласці характарызуецца высоким узроўнем асвоеннасці тэрыторыі і прамысловай, і сельскагаспадарчай, і транспартнай.
     У вобласці разам з Мінскам пражывае 3,3 млн чалавек, амаль 1/3 агульнай колькасці жыхароў Беларусі. Гэта самая урбанізаваная вобласць краіны: у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу пражывае 75 % насельніцтва.
     Гаспадарчы профіль і сацыяльна-эканамічнае значэнне вобласці вызначаюцца перш за ўсё яе сталічнасцю. Мінскі гаспадарчы вузел выдзяляецца найбольш магутным патэнцыялам и складанай структурай.

     Развiццё гораду пасля Айчыннай вайны
     У гады Вялікай Айчыннай вайны амаль дашчэнту разбураны цэнтр горада, 80 % жылога фонду (5975 дамоў). У кастрычніку 1944 распрацаваны “Эскіз планіроўкі Мінска”, які стаў асновай генплана аднаўлення і развіцця Мінску. У 1951-1952 генплан быў скарэкціраваны, удакладнены і паглыблены вырашенні па найбольш складаных праблемах рэканструкцыі і дальнейшага развіцця горада. Адметнай рысай пасляваеннага будаўніцтва з’явілася шырокае развіццё архітэктурных ансамбляў, цэласнай забудовы вуліц, плошчаў, кварталаў. У гэты час быў створаны адзін з лепшых ансамбляў сталіцы – ансамбль Ленінскага праспекта з плошчамі Леніна, Цэнтральнай, Я. Коласа і зялёнымі масівамі ўздоўж ракі Свіслач. Галоўная вуліца горада забудоўвалася шматпавярховымі жылымі дамамі і грамадскімі будынкамі. У 1950-я гады ствараецца ансамбль Круглай плошчы, кампазіцыйным цэнтрам якой стаў манумент Перамогі. З сярэдзіны 1950-х годоў разгарнулася будаўніцтва індустрыяльнымі метадамі з выкарыстаннем тыпавых праектаў. Былі ўзведзены кварталы на вул. Арлоўскай і мікрараён на вул. Валгаградскай, кварталы на вуліцах Апанскага, В. Харужай і М. Горкага. У 1965 зацверджаны другі генплан Мінска, вызначаны і ўдакладнены зоны жыллёвага будаўніцтваі, у першую чаргу, такія буйныя жылыя раёны, як Чыжоўка, Усход, Зялёны Луг, Серабранка. У 1974 быў складзены праект дэталёвай планіроўкі цэнтральнага раёна Мінска, эскіз забудовы Мінскага водна-зялёнага дыяметра. Ствараюцца ансамблі грамадска-дзелавых комплексаў і жылых раёнаў на асноўных радыяльных напрамках: па вуліцах Няміга, М. Горкага, Я. Коласа, Прытыцкага, праспект Машэрава, Партызанскім. У 1960-70-я гады ўзведзены Мінскі палац спорту, Мінскі палац культуры і спорту чыгуначнікаў, кінатэатры “Піянер”, “Кастрычнік”, галоўны корпус БДУ, Воднаспартыўны камбінат рэспубліканскі імя 50-годдзя Камсамола Беларусі, Інстытут тэхнікі і кібернэтыкі АН БССР і галоўны корпус інстытута народнай гаспадаркі, Палац мастацтваў, гасцініца “Турыст”, комплекс жылых дамоў і прадпрыемстваў культурна-бытавога абслугоўвання на Талбухіна вуліцы і інш. Пабудаваны прамысловыя аб’екты, якія ўзбагацілі архітэктурнае аблічча Мінска – Мінскага гадзіннікавага завода будынкі, Мінскага завода халадзіннікаў будынкі і інш. Арэгінальнальнае архітэктурна-мастацкае вырашэнне маюць пабудаваныя ў 1970-80-я гады адміністратыйна-грамадскія будынкі на праспекце Машэрава, карпусы медыцынскага інстытута на праспекце Газеты “Правда”, галоўны корпус архітэктурнага і будаўнічага факультэтаў БПІ, Мінскі крыты рынак “Камароўскі”, Мінскі аўтавакзал “Усходні”, кінатэатр “Масква”. Мінскай бібліятэкі №11 будынак, Мінскі палац піянераў і школьнікаў і інш. У 1984 здадзена ў эксплатацыю 1-я чарга 1-й лініі Мінскага метрапалітэна. Выразным сілуэтам вызначаецца архітэктурна-скульптурны комплекс “Мінск – горад-герой”. Водна-зялёны дыяметр дапаўняюць маляўнічыя дэкаратыўныя вадаёмы, каналы, набяражныя, каскады Сляпянскай воднай сістэмы. За стварэнне архітэктурна-ландшафтных комплексаў усходніх раёнаў горада аўтарскаму калектыву інстытута “Мінскпраект” прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР 1989. У 1982 у інстытуце завершаны новы генплан Мінска, які прадугледжвае развіццё гораду да 2000 года. Паводле плана Мінска будзе 58 жылых раёнаў, якія ўвоўдуць у 21 планіровачны раён. Плошча насадженняў агульнага карыстання павялічыцца з 800 да 3600 га. Асноўныя напрамкі развіцця горада – паўночна-заходні і заходні.

  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz