Мiнск
 
Прамысловасць
 
     Прамысловасць у горадзе
     Асаблiва хуткi рост горада характэрны для пасляваеннага часу. У 1999 г. у параўнаннi з 1959 г. колькасць насельнiцтва павялiчылася ў 3,5 раза. Цяпер на долю Мiнска прыпадае каля 1/5 часткi прамысловай прадукцыi Беларусi. У яго прамысловым комплексе рэзка пераважае машынабудаванне. Прадпрыемствы сталiцы ў першую чаргу вызначаюць спецыялiзацыю машынабудавання ўсёй Беларусi.
     Аўтамабiльны i трактарны заводы былi пабудаваны ў горадзе ў першыя пасляваенныя гады. Услед за iмi з'явiлiся прадпрыемствы-сумежнiкi: падшыбнiкавы, маторны, мотавеласiпедны, завод шысцёрняў i iнш. Тры буйныя вытворчыя аб'яднаннi станкабудавання выпускаюць розныя металарэзныя станкi i аўтаматычныя лiнii. Працуе шэраг вытворчых i навукова-вытворчых аб'яднанняў прыладабудавання i радыёэлектроннай прамысловасцi: "Гарызонт", "Iтэграл", БелВАР, вылiчальнай тэхнiкi, оптыка-механiчнае, "Гранат", "Комплекс". Сярод прадпрыемстваў адпаведнай галiны краiны вядучае месца належыць Мiнскаму электратэхнiчнаму заводу. Маюцца iншыя прадпрыемствы машынабудаўнiчага профiлю.
     Другое месца ў структуры прамысловасцi горада належыць лёгкай прамысловасцi, трэцяе - харчовай. Выпускаюцца шарсцяныя тканiны, швейныя, трыкатажныя, галантарэйныя вырабы, скураны абутак. Працуюць мясакамбiнаты, малочныя i хлебапякарныя заводы, кандытарская фабрыка. Маюцца прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, хiмiчнай прамысловасцi, цеплаэлектрацэнтралi, выпускаюцца розныя будаўнiчыя матэрыялы.
  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz