Мiнск
 
Помнiкi гiсторыi
 
     Нясвiжскi замак
     Нясвiжскi замак на сенняшнi дзень самы прыгожы ў Беларусi. Узводзiць яго пачалi па загаду князя Мiкалая Радзiвiла Сiроткi ў 1583 г., працай будаўнiкоў кiраваў iтальянскi архiтэктар Джыаванi Марыя Бернардонi. Замак меў у плане форму чатырохвугольнiка, вакол якога iшоў высокi земляны вал з бастыенамi. Нясвiжскi замак быў астраўным i трапiць у яго з горада можна было толькi па драўляным мосце. За замкавымi ўмацаваннямi стаялi тры карпусы, якiя ўтваралi ўнутраны двор. У цэнтральнам корпусе жылi князi. Нясвiжскi замак у свой час быў самы магутны ў Беларусi i Лiтве. Ен вытрымаў дзве доўгiя аблогi рускiх войск у вайну Расii з Рэччу паспалiтай 1654 - 1667 гг. Толькi ў час Паўночнай вайны шведы здолелi ў 1706 г. авалодаць замкам i ўзарваць яго бастыены. Пашкоджаны замак Радзiвiлы адбудавалi пасля 1726 г. Сваё радавое гняздо яны шмат разоў перабудоўвалi, дапаўняючы яго новымi архiтэктурнымi дэталямi, якiя ў рэшце рэшт ператварылi яго ў палаца-замкавы комплекс. З 1945 г. у замку знаходзiўся санаторый "Нясвiж".

     Заслаўскi замак
     Замак ў Заслаўi (Мiнская вобл., Мiнскi р-н) iснаваў ужо ў канцы Х ст. Яго рэшткамi з'яўляецца гарадзiшча Замэчак. У канцы ХI - пачатку ХII ст. быў узведзены новы замак, на яго месцы зараз стаiць праваслаўная царква. У 1127 г. вялiкi князь кiеўскi Мсцiслаў Уладзiмiравiч арганiзаваў паход у Полацкую зямлю i асадзiў Заслаўе. Жыхары баранiлi свой горад i замак некалькi дзён, аднак Заслаўе было захоплена i разрабавана. У 1434 г. замак быў захоплены Свiдрыгайлам i спалены. У XVI ст. горад стаў уласнасцю магнатаў Глябовiчаў, у замку размясцiлася iх рэзiдэнцыя. Пры iх расшырылася тэрыторыя замка, былi пабудаваны бастыёны i ўязная брама. Новыя гаспадары аддзялiлi замак ад горада ровам, якi запаўняўся вадой з ракi Cвiслач i яе прытока Чарнiцы. На замкавым падводку ў 1577 г. пабудаваны мыраваны кальвiнскi збор. Спачатку храму надавалася абарончае значэнне, у верхняй часцы сцен былi зроблены байнiцы. У XVII ст. прыбудавалi вежу, якая ўзмацняла абароназдольнасць фартэцыi. Горад i замак моцна пацярпелi ў час вайны Расii з Рэччу Паспалiтай 1654 - 1667 гг. У XVIII ст. замак страцiў сваё ваеннае значэнне i заняпаў.

     Мiнскi касцёл i кляштар бернардзiнак
     Помнiк архiтэктуры барока. Уваходзiў у ансамбль пл. Высокага рынку, знаходзiўся на яе паўночна-ўсходнiм баку i па вулiцы Бернардзiнскай. Заснаваны ў 1633, фундатар Аляксандр Слушка. Пабудаваны драўляныя касцёл i кляштар, у 1642 пачалi ўзводзiць мураваныя будынкi, у 1687 новы касцёл быў асвячоны. Пасля пажару ў 1741 быў рэканструяваны. Кляштар уключаў касцёл, жылы корпус, флiгель i гаспадарчыя пабудовы. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 у будынку працавала дзяржаўная следчая камiсiя. З 1870 у будынках кляштара размяшчаўся праваслаўны манастыр святога Духа. Пасля Вялiкай Айчыннай вайны ў iм знаходзiцца праваслаўны кафедральны сабор. Помнiк рэспублiканскага значэння.

     Мiнская царква Аляксандра Неўскага
     Помнiк архiтэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудована ў 1898 на Вайсковых могiлках як храм-помнiк у гонар перамогi ў руска-турэцкай вайне 1877-1878. Мураваны крыжова-купальны 4-стаўповы 5-нефавы храм з 3-граннай апсiдай. Мае асiметрычную аб'ёмна прасторавую кампазiцыю, у цэнтры якой узвышаецца масiўны купал на 8-гранным баране, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Дамiнантай кампазiцыi з'яўляецца высокая 2-ярусная званiца з шатровым пакрыццём, размешчанна над бабiнцам. Багатую пластыку фасадам царквы надаюць аркатурныя паясы, складаныя дэкаратыўныя арачкi над аконнымi i дзвярнымi праёмамi, разеткi, складана прафiляваны карнiз. У бабiнiцы пры ўваходзе размешчаны мемарыяльныя дошкi з iмёнамi воiнаў-беларусаў 30-й артылерыйскай брыгады i 119-га Каломенскага палка, якiя загiнулi пад Плеўнай (Балгарыя). Сёння царква дзейнмчае i з'яўляецца помнiкам рэспублiканскага значэння.

     Мiнскi Троiцкi Залатагорскi касцёл
     Помнiк архiтэктуры класiцызму. Iснаваў у 18 - пач. 19 ст. Заснаваны ў 1630 Марынай Вяжэвiч на Троiцкай гары пры драўлянай царкве. Мураваны манастырскi будынак быў узведзены ў 1799-1800 : 2-павярховы, П-падобны ў плане, накрыты 2-схiльным дахам. Сiметрычны галоўны фасад быў падзелены карнiзным поясам на два ярусы i раскрапаваны трыма рызалiтамi, завершанымi 3-вугольнымi франтонамi. Рытм фасадаў стварыўся прамавугольнымi аконнымi праёмамi. Памяшканнi перакрыты крыжовымi, калiдоры - цылiндрычнымi скляпеннямi. Iнтэр'еры на 1-м паверсе ўсходняга крыла былi ўпрыгожаны насценнай размалёўкай. На поўначы ад манастыра знаходзiлася брамазванiца. Пасля пажару 1809 манастырскi будынак быў адноўлены, з усходу да яго прыбудавана галерэя. У 1834 будынак прыстасаваны пад шпiталь гарадской бальнiцы. Цяпер у iм размешчаны корпус 2-й гарадской клiнiчнай бальнiцы. Помнiк рэспублiканскага значэння.

  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz