Мiнск
 
Гiсторыя горада
 
     Гiсторыя горада
     Летапiсны Менск, Меньск. Упершыню упамiнаецца ў "Аповесцi мiнулых гадоў" пад 1067 як горад Полацкага княства. Старажытны цэнтр горада - дзяцiнец узнiк на правым беразе ракi Свiслач пры упадзеннi ў яе ракi Нямiга, дзе у 2-й палове 11 ст. з мэтайабароны паўдневых межаў Полацкага княства пабудаваны Мiнскi замак. На тэрыторыi замка выяўлены фундамент мураванага храма. Па невядомых прычынах яго будаўнiцтва не было закончана. У 12-13 стагоддзях на Пд, ПдЗ, ПдУ ад замчышча сфармiраваўся рамесны пасад з гандлёвай плошчай - Нямiгскi рынак, вулiцы якога, вымашчаныя драўляным насцiлам з дрэнажнымi прыстасаваннямi, шчыльна забудоўвалiся зрубнымi дамамi. Да плошчы сыходзiлiся ўсе знешнiя гандлёвыя шляхi; з Захаду падыходзiў гасцiнец з Ракава i Койданава, з Паўдню - з Лошыцы, на Усходзе цераз мост на раке Свiслач сыходзiлiся дарогi з Вiльнi, Полацка, Лагойска, Барысава, Смаленска. Цэнтральная вулiца пасада Нямiга (самая старажытная вулiца Мiнску, 12 ст.) iшла ўздоўж ракi Нямiга. У гэты час узнiклi пасады на левым беразе Свiслач. У гэты час узнiклi пасады на левым беразе Свiслачы каля Троiцкай гары i на Паўночным Захадзе ад замчышча Пятнiцкi канец (сучасны праспект Машэрава, некалi тут была Пятнiцкая царква; у пачатку 16 ст. стаў называцца Татарскай слабадой, заселенай палоннымi ў 1506 пад Клецкам крымскiмi татарамi). У 15 ст. ў асноўным сфармiлавалася забудова Траецкага i Ракаўскага прадмесцяў. Асвойвалася тэрыторыя, якая прылягала да замкавых сцен, а таксама суседняга з Нямiгай узгорка, на якiм у 16 ст. ўзнiк новы гандлёвы цэнтр - Верхнi рынак. Тут пабудаваны 2-павярховая драўляная ратуша, культавыя i жылыя будынкi, паступова складваўся архiтэктурны ансамбль плошчы, утварыўся новы гарадскi цэнтр - Мiнскi Верхнi горад. Стварэнне новага гарадскога цэнтра абазначыла канец старой феадальнай горадабудаўнiчай структуры, дзе ўмацаваны замак - цэнтр горада i яго галоўная архiтэктурная дамiнанта. Архiттэктурнае аблiчча горада ў 16 ст. вызначалi прылеглыя да Верхняга, Нiжняга рынкаў i Троiцкай гары вулiцы, забудаваныя драўлянымi дамамi феадалаў, купцоў, багатых рамеснiкаў, драўлянымi манастырамi з царквамi, кляштарамi з касцёламi манаскiх ордэнаў. Забудова была драўляная, таму часта ўзнiкалi пажары, якiя ў 1547, 1552. 1569 знiшчылi амаль усе гарадскiя збудаваннi. Замест згарэлых драўляных узводзiлiся новыя, мураваныя жылыя дамы, культавыя i грамадскiя будынкi. У пачатку 17 ст. замак канчатковастрацiў сваё значэнне як адмiнiстрацiўны так i планiровачны цэнтр Мiнску. Новым цэнтрам горада сталi плошчы Нiжняга i Верхняга рынкаў. На пл. Верхнi рынак фармiраваўся барочны ансамбль, ён не меў адзiнай дамiнанты, а ўключаў асобныя маляўнiчыя групы, у якiя ўваходзiлi найбольш значныя культавыя будынкi. Яны займалi галоўнае становiшча ў кампазiцыi плошчы i стваралi раскрыты з усiх бакоў плошчы комплекс з своеасаблiвым аблiччам i запамiнальным сiлуэтам. На паўднёвым баку плошчы знаходзiўся Мiнскi касцёл i кляштар дамiнiканцаў, на ўсходнiм баку - комплекс Мiнскай царквы Святога духа i манастыра базыльян i Мiнскага святадухаўскага манастыра базыльян i Мiнскага святадухаўскага манастыра базыльянак. На паўночным баку групавалiся Мiнскi касцёл i кляштар бернардзiнак. Фармiраванне ансамбля Верхняга горада было канчаткова завершана да сярэдзiны 18 ст. пасля пабудовы на заходнiм баку плошчы Мiнскага касцёла i кляштара езуiтаў. У 2-й палове 17 ст. на Зборавай вулiцы на месцы драўлянага кляштара 1633 пабудаваны мураваны Мiнскi касцёл i кляштар бернардзiнак, на рагу вулiц Францысканскай i Юр'еўскай узведзены Мiнскi касцёл i кляштар францысканцаў. У раёне вулiцы Ракасоўскай у 1613 пабудавана праваслаўным брацтвам Мiнская Петрапаўлаўская царква. На Троiцкай гары ў 1630 пры драўлянай Троiцкай царкве узведзены драўляны Троiцкi манастыр базыльянак.
     18 ст. тут былi пабудаваны кляштары з касцёламi банiфратаў (1700), кармелiтаў (1703), бенедыкцiнцаў (1764), марыявiтак (1771, усе не захавалiся). У 1799-1800 на месцы драўлянага Троiцкага манастыра базыльянак пабудаваны мураваны манастырскi будынак. Насупраць комплексу касцёла i кляштара езуiтаў на месцы драўлянай ратушы ў 2-й палове 17 ст. ўзведзенна мураваная. У 18 ст. ў раёне плошчы Верхнi рынак i навакольных вулiц пабудаваны мураваныя ў стылi класiцызму дамы.
     Пасля ўз'яднання Рассii (1793) мiнск стаў губернскiм цэнтрам Першы праектны план горада быў складзенны ў канцы 18 ст. пры ўдзеле губернскага архiтэктара Ф. Крамера, якi працаваў у Мiнску ў 1790-я гады.
  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz