Брэст
 
Сучасны горад
 
     Сучасны горад
     Брэсцкая вобласць размешчана на паўднёвым захадзе Беларусі.
     Па агульнай колькасці жыхароў Брэсцкая вобласць займае трэцяе месца пасля Мінскай і Гомельскай абласцей, а па колькасці сельскага насельніцтва - другое, уступаючы толькі Мінскай вобласці. На долю вобласці прыпадае 18 % сельскага насельніцтва Беларусі. У вобласці 20 гарадоў і 9 пасёлкаў гарадскога тыпу.
     Сучасны Брэст - буйны транспартны вузел, растучы прамысловы і культурны цэнтр. Пяць радыусаў чыгунак, аўтамабільныя магістралі, рачны порт і аэрапорт забяспечваюць транспартныя функцыі горада. Брэст ажыццяўляе ролю сваеасаблівых заходніх варот у сувязях Беларусі, іншых краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў з краінамі Усходняй і Заходняй Еўропы. Цераз Брэсцкую мытню ажыццяўляюцца асноўныя турысцкія патокі з Беларусі ў Польшчу, Германію і ў адваротным напрамку.
     Сімвалам нязломнай стойкасці і мужнасці савецкіх воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны стала гераічная Брэсцкая крэпасць.

     Развiццё гораду пасля Айчыннай вайны
     Адраджэнне гораду з руін пасля Вялікай Айчыннай вайны ажыцяўлялася ў два пасляваенныя 10-годдзі адпаведна генплану 1951 (“Белдзяжпраект”, архітэктар А. Хегай, Л. Федчанка), які прадугледжваў захаванне рэгулярнай сістэмы планіроўкі. Горад развіваўся на ўсход (раёны Кіеўка і Ўсходні), паўнач (Адамкава – Рэчыца – Граеўка) і часткова паўднёвы напрамак. У цэнтры будаваліся 4–5-павярховыя дамы (архітэктары А. Сувораў, З. Леўчанка), рэканструяваны чыгуначны вакзал, пабудавана гасцініца “Буг” (1958). Паводле генплана 1965 (“Белдзяржпраект”, архітэктары Ю. Глінка, Я. Ліневіч, А. Гарбачоў) і скарэкціраванага ў 1976 да 2000 (Мінскі Філіял Цэнтр. н.-д. І праектнага ін-та горадабудаўніцтва; архітэктары Г. Булдаў, Р. Арцёмчык) Брэст стане буйным горадам з насельніцтвам 300 тыс. Жыхароў. Паводле праекта планіроўкі цэнтра 1968 (архітэктары В. Анікір, Г. Трушнікава) фарміруецца ансамбль грамадскіх будынкаў у раёне пл. Леніна, рэканструіруюцца вуліцы Леніна і Савецкая, забудоўваецца Маскоўская вуліца. У 1970-я гады ў цэнтральнай часцы горада пабудаваны гандлёвы цэнтр, тэлецентр, кінатэатр “Беларусь”, Палац культуры прафсаюзаў, гасцініцы “Інтурыст” і “Беларусь”, створаны ансаблі жылых дамоў на бульвары Касманаўтаў і вуліцы Набярэжнай. Будаўніцтва буйнога комплексу прамысловых прадпрыемстваў ва ўсходняй часцы горада ў 1967 выклікала неабходнасць забудовы прылеглага да яго жылога раёна. У заходняй часцыгорада на тэрыторыі крэпасці створаны мемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой. Паводле праекта рэканструкцыі цэнтральнага раёна 1977 уздоўж вуліцы Савецкая плануецца стварэнне пешаходнай зоны, у забудову ўключаецца рад шматпавярховых будынкаў. У 1985 праект скарэкціраваны з улікам задач рэгенерацыі гістарычнага ядра горада. У сувязі з будаўніцтвам прадпрыемстваў паўднёвага праіысловага вузла ў 1980-я гады асвайваецца новы раён паўднёва-ўсходні. У паўднёвым прамысловым вузле размешчана машынабудаўнічае аб’яднанне. У 1987 пабудаваны Брэсцкі аэравакзал. У прасторавай кампазіцыі горада важнае значэнне водна-зялены дыяметр, яго фарміраванне звязана з рэканструкцыяй Мухаўца як часткі Дняпроўска-Бугскага канала. Паводле праекта дэталёвай планіроўкі водна-зяленага дыяметра 1980 на тэрыторыі больш за 1000 га прадугледжваецца стварэнне сістэмы паркаў, штучных вадаёмаў, каналаў.

  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz