Брэст
 
Помнiкi гiсторыi
 
     Брэсцкая крэпасць
     Сучасная крэпасць у Брэсце была пабудавана на месцы старажытнага замка, які стаяў тут у XIV-XVIII ст.ст. За час свайго існавання замак перажыў шмат аблог і разбурэнняў. І толькі пасля Паўночнай вайны 1700 - 1721 гг. замак, які шмат пацярпеў ад шведаў, быў разабраны і заменены бастыеннымі ўмацаваннямі. У 1842 г. былі ўзведзены муры новаствораннай брэсцкай крэпасці, якая стала моцным і дасканалым умацаваннем на захадзе Расійскай імперыі. Гарнізон крэпасці 22 чэрвеня 1941 г. першым прыняў удар нямецка-фашысцкай арміі і больш за месяц мужна трымаў абарону. У 1971 г. быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

     Камянецкая вежа
     Унікальным помнікам абарончага дойлідства другой паловы XIII ст. з'яўляецца вежа ў Камянецы. Па звестках Іпацьеўскага летапісу, Камянецкую вежу заклалі па загаду валынскага князя Уладзіміра Васількавіча недзе паміж 1276 і 1288 гг. Вежа мае наступныя памеры: вышыня - 30 м, таўшыня сцен дасягае 2,5 м, вонкавы дыяметр - 13,5 м. Сцены вежы прарэзамі байніцамі. З трэцяга яруса пачынаецца лесвіца, якая выводзіць на самы верх вежы. Яе ваенная гісторыя звязана з тымі выпрабаваннямі, якія выпалі на долю сярэдневяковага Камянца. З 1373 г. на горад пачалі нападаць крыжакі. Але толькіў 1378 г. рыцарам удалося штурмам захапіць і спаліць горад. Праз чатыры гады Камянец захоплівае мазавецкі князь Януш. Напрыканцы 80-х гг. XIV ст. за Камянецкую вежу як дамінанту гарадской абароны змагаліся паміж сабою Ягайда і Вітаўт. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. умацаванні Камянца разам з вежай моцна пацярпелі. У XIX ст. за Камянецкай вежай замацавалася назва "Белая вежа".

     Ружанскi палац
     У канцы XVI ст. Ружаны (Брэсцкая вобл., Пружанскі р-н) перайшлі ва ўласнасць Сапегаў, якія і заклалі тут сваю рэзідэнцыю - двухпавярховы крыжападобны палац. У 1644 г. у ім пабываў кароль Уладзіслаў IV са сваей світай. Палац моцна пацярпеў ад войск канфедэратаў у 1698 г. і ў час Паўночнай вайны 1700 - 1721 гг. У 1784 - 1786 гг. архітэктарам Я.С.Бекерам перабудаваны ў пышны палацавы комплекс, у якім зліліся рысы позняга барока ікласіцызму. Пасля апошняга падзелу Рэчы Пасналітай (1795) палац заняпаў. З 1795 г. у палацавым комплексе расмяшчаліся суконная і ткацкая фабрыкі. У 1914 г. у выніку пажару згарэў галоўны і адзін з бакавых карпусоў. Часткова палац рэстаўраваны ў 1930 г. Канчаткова спадчына Сапегаў была разбурана ў 1944 г.

     Косаўскi палац
     Косаўскі палац (Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі р-н) быў закладзены ў 1838 г. ваяводам К.Пуслоўскім і яго сынам у гістарычным урочашчы Мерачоўшчына. Побач з палацам знаходзіўся фальварак, у якім нарадзіўся славуты кіраўнік паўстання 1794 г. Тадэвуш Касцюшка. У палацы Было 132 пакоі і зала, упрыгожанная карцінамі мастака Жмуркі. Пасля Пуслоўскіх палацам валодалі купец Аляксанраў, княгіня Трубяцкая і Абімалек, прынц Альдэнбургскі, і ў рэшт замак быў выкуплены казной. У 20-30-х ггю XX ст. у палацыразмяшчаліся школа пчаляроў і агароднікаў. У 1944 г. - пашкоджанны пажарам.

     Бухавіцкая Пакроўская царква
     Пабудавана 1676 як касцёл дамініканцаў у в. Бухавічы (Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н) , у 1832 пераўтвораны ў Пакроўскую царкву, у 1881 абнаўлялася. Першапачаткова прамавугольны ў плане выцягнуты па падоўжаннай восі аб'ём, да якога з усходняга боку далучалася прамавугольная апсіда, з заходняга - вежа-званіца. Архітэктура вырашана ў буйных формах, масіўнай пластыцы. Вуглы аб'ёмаў умацаваны магутнымі контрфорсамі. У час рэканструкцыі (1889) пабудаваны 3-і ярус званіцы - драўляны васьмярык з шатровым верхам і цыбулепадобнай галоўкай; над 2-схільным дахам узведзены 8-гранны драўляны барабан з цыбулепадобным купалам. Сёння царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.

  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz