Брэст
 
Гiсторыя горада
 
     Гiсторыя горада
     Летапісны Бярэсце, у 17 – пачатку 20 ст. Брэст-Літоўск, у 1921-1939 Брэст-над-Бугам, горад, цэнтр Брэсцкай вобласці, на р. Мухавец пры упадзенні яе ў р. Буг, за 349 км ад Мінска. Горад упершыню ўпамінаецца ў “Аповесці мінулых часоў” пад 1019. Узнік у пачатку 11 ст. як гандлёвы цэнтр і крэпасць старажытна-рускай дзяржавы на мяжы з польскімі і літоўскімі ўладаннямі. Гарадзішча старажытнага Бярэсця (выяўлена ў 1964, даследуецца археолагамі з 1968) размяшчалася на мысе, утворанным р. Буг і левым рукавом р. Мухавец (цяпер на терыторыі Валынцкага ўмацавання Брэсцкай крэпасці). Складалася з дзяцінца трох-вугольнай у плане формы, умацаванага з боку поля ровам, земляным валам і частаколам, і вакольнага горада, які размяшчаўся на востраве супраць дзяцінца.
     У 12 ст. ў Брэсце пабудаваны драўляны замак (адноўлены ў другой палове 13 ст.), у 13 ст. – мураваная царква Св. Пятра. У 1276-1288 на тэрыторыі замка пастаўлена мураваная вежа-данжон. У 14 ст былі гасцінцы двор, кафедральная праваслаўная Мікалаеўская царква (мураваная, крыжова-цэнтрычнай кампазіцыі, з купалам над сяродкрыжжам); у 15 ст. пабудаваны драўляныя міхайлаўская (ва ўрочышчы Пескі) і Крыжаўзвіжанская (за Мухаўцом) цэрквы. У 1411 за межамі горада (паміж рэкамі Угрынка і Мухавец) пабудаваны драўляны кляштар аўгусцінцай з Троіцкім касцёлам.
     У 16 – першай палове 17 ст. у Брэсце каля 8 тысяч жыхароў. Паводле інвентара 1566, Брэст складаўся з трох асноўных частак: замка, “места” (асноўная гарадская тэрыторыя) і ”Замухавечча”. Брэсцкі замак размяшчаўся на трохвугольным у плане востраве, утвораным Бугам і Мухаўцом, на месцы дзяцінца старажытнага Бярэсця. “Места” авальнай у плане канфігурацыі размяшчалася на беразе Мухаўца і злучалася з замкам мостам. “Замухавечча” знаходзілася па другі бок Мухаўца, мела две вуліцы (адна з іх вяла на Луцкі гасцінец), на якіх пабудаваны касцёл Дароты, Спаса-Праабраженская царква, Сімяонаўскі манастыр і манастыр Нараджэння Багародзіцы з двума царквамі, каля 240 сядзіб. У другой палове 16 ст. – першай палове 17 ст. горад абнесены землянымі бастыёнамі, частка вуліц забрукавана.
     У 17-18 стагоддзях пабудаваны манетны двор (1659), касцёл і кляштары бернардзінцаў і бернардзінак, аўгусцінцаў, дамініканцаў, трынітарыяў, брыгітак, касцёл і калегіўм езуітаў, царква і манастыр базыльян; у 16-17 стагоддзях існаваў кальвінскі збор. У другой палове 17-18 ст. Брэст перажываў эканамічны заняпад, тэрытарыяльна амаль не развіваўся, захоўваючы традзіцыйную архітэктуру – планіровачную структуру. Наступны этап горадабудаўнічага развіцця Брэста звязаны з будаўніцтвам на тэрыторыі старога горада ў 1830-1842 Брэсцкай крэпасці. Жылая забудова перамясцілася на 2 км ад крэпасці, на тры фарштаты: Кобрынскі, Валынскі, Забугскі. У 1860 займаў каля 640 га, меў 6 плошчаў, 225 вуліц і завулкаў (з іх пяць брукаваных).
  Гiсторыя горада
  Помнiкi гiсторыi
  Сучасны горад
  Адукацыя
  Прамысловасць
  Сайт горада
 
 


Created by Vladimir Rodchenko, e-mail: r-vladimir@tut.by, 2001-2005
Hosted by uCoz